РУМО учителей белорусского языка и литературы (2 заседание)

12.12.2022
12 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Мазалаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна” адбылося паседжанне раённага навукова-метадычнага аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Тэкстацэнтрычны падыход на ўроках беларускай мовы і літаратуры як умова фарміравання асобасных кампетэнцый вучняў: грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гісторыі і традыцый роднага краю, яго культуры”.
Мэта паседжэння - стварэнне цэласнай сістэмы ўяўленняў аб спосабах фарміравання моўных, камунікатыўных і лінгвакультуралагічных уменняў і навыкаў навучэнцаў сродкамі тэкстацэнтрычнага падыходу.
Паседжэнне садзейнічала засваенню настаўнікамі эфектыўных форм і метадаў арганізацыі навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры з улікам тэкстацэнтрычнага падыходу, ўдасканаленню практычных навыкаў па выкарыстанні прыёмаў працы з тэкстам на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.
Вопытныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мазалаўскай школы прадэманстравалі свой прадуктыўны педагагічны вопыт па выкарыстанні відаў і форм работы праз сродкі тэкстацэнтрычнага падыходу.