Районное учебно-методическое объединение учителей белорусского языка и литературы
04.11.2024На базе ДУА "Янавіцкая сярэдняя школа Віцебскага раёна" адбылося пасяджэнне па тэме «Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў».
Настаўнікі абмеркавалі навукова-тэарэтычныя падыходы да фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў, пазнаёміліся з сучаснымі патрабаваннямі да занятку, наведалі школьны музей, вызначылі шляхі выкарыстання яго патэнцыялу на вучэбных занятках.