Народны музей "Гісторыя Заронаўскага краю" прыняў удзел у акцыі Ушацкага прарыў

03.05.2025

Народны музей "Гісторыя Заронаўскага краю" прыняў удзел у акцыі Ушацкага прарыў.

Радасна, што вынікам працы пошукавай групы стала занясенне трох прозвішчаў нашых заронаўскіх партызан на пліты мемарыяла Прарыва. Гэта Прышчэпавы, Іван і Апанас і Шандрыкаў Цярэнцій. Яны прапалі без вестак 4 і 5 мая 1944 года. Ваявалі ў брыгадзе "За Савецкую Беларусію". Унучкі нашых землякоў наведалі гэтыя мясціны і ўсклалі кветкі.

поделиться в: